Аксана Колб. Фота: «Новы час»

Аксана Колб. Фота: «Новы час»

«Больш за 28 гадоў таму я прыйшла ў каманду газеты «Згода», якая ў 2007-м стала камандай «Новага часу». 28 гадоў я працавала і сустракалася з цудоўнымі людзьмі, рабіла тое, што мне падабалася, з задавальненнем і захапленнем. Больш за 8 гадоў я была галоўным рэдактарам найлепшага выдання ў Беларусі. Спадзяюся, нашаму шэфу, Аляксею Каралю, на Нябёсах не было за мяне сорамна. «Новы Час» быў маім домам і маёй сям'ёй. Але час ідзе наперад», — напісала Аксана Колб, выказаўшы спадзяванне, што Сяргей Пульша атрымае падтрымку з боку чытачоў.

Што ж тычыцца самой Аксаны Колб, то яна адзначыла што «пакуль не ведаю, чым буду займацца, прынамсі да таго часу, пакуль не змагу вярнуцца ў Беларусь». І таму адкрытая для любых прапаноў.

Аксана Колб узначаліла газету «Новы час» у складаныя для яе часы, калі ў верасні 2015 года памёр яе заснавальнік і шматгадовы галоўны рэдактар Аляксей Кароль. Гэтая газета пасля 2020 года шмат месца на сваіх старонках прысвячала пытанням палітзняволеных і карысталася папулярнасцю сярод іх. Але выхад папяровага выдання «Новага часу» быў вымушана спынены ў жніўні 2021 года. У кастрычніку 2021-га ў рэдактараў «Новага часу» правялі ператрусы, але і пасля таго ягоная галоўная рэдактарка заставалася ў Беларусі.

20 красавіка 2022 года Аксану Колб затрымалі. Амаль два месяцы яна была зняволеная, а 15 чэрвеня 2022-га суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прызнаў яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і прызначыў 2,5 гады «хіміі». Такі тэрмін ёй прызначылі за ўдзел у адным жнівеньскім маршы ў 2020 годзе. 

Неўзабаве пасля абвяшчэння прысуду Аксана з'ехала з Беларусі. У пачатку 2023-га праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яе журналісткай 2022 года.

Чытайце таксама:

Так выглядае камера №96 у СІЗА №1, у якой сядзела Аксана Колб

«17 гадоў пражыла ў інтэрнатах — клапамі мяне не напужаць». Вялікая гутарка з рэдактаркай Аксанай Колб пасля прысуду

«Новы час» чытае як мінімум тысяча зняволеных: размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?