Мужчына жыў з 39-гадовай мінчанкай. У той вечар ён вярнуўся дадому з працы на падпітку, здарыўся чарговы канфлікт. Мужчына ўдарыў жанчыну далонню ў лоб, а пасля набраў у каструлю, якая стаяла ў ракавіне, вады і абліў ёю гараджанку. Тая раззлавалася яшчэ больш, стала абзываць кавалера, а той у адказ ударыў яе па твары.

Пасля зламыснік схапіў са стала нож і, пагражаючы забойствам, прыставіў яго да горла перапалоханай сужыцелькі, парэзаўшы пры гэтым яе шчаку. Жанчына схапіла мабільны тэлефон, каб выклікаць міліцыю, але агрэсар стаў выкручваць ёй рукі і забраў гаджэт.

Жанчына здолела патэлефанаваць на лінію 102. Спалохаўшыся адказнасці, мужчына сышоў з кватэры, неўзабаве яго затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Віну мужчына цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

— Абвінавачаны афіцыйна нідзе не працаўладкаваны, судзімасці не мае, — пракаментавала старшая памочніца пракурора Партызанскага раёна Аляксандра Камко, якая выступала ў гэтай крымінальнай справе дзяржаўнай абвінаваўцай. — Суд прызнаў яго вінаватым у пагрозе забойствам і прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі былі падставы баяцца іх ажыццяўлення, і на падставе арт.186 КК Рэспублікі Беларусь

прызначыў пакаранне ў выглядзе 360 гадзін грамадскіх работ. Акрамя таго, абвінавачаны павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Чытайце таксама:

Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі за 133 рублі

Палітвязню далі пяць гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага. Ён прыехаў з ЗША 

Берасцейцу далі тры гады за тры каментары

Жыхара Кобрына затрымалі за нумарную рамку з «Пагоняй» на машыне

Сілавікі затрымалі грамадзянку Украіны за каментары і падтрымку сваёй краіны ў вайне

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7