Увечары 1 лютага ў памяшканні афарбоўкі дэталяў аднаго з прадпрыемстваў Мінска быў знойдзены 48-гадовы слесар без прыкмет жыцця. Падчас агляду на целе загінулага мужчыны былі выяўленыя цялесныя пашкоджанні, характэрныя для электратраўмы.

Папярэдне ўстаноўлена, што слесар займаўся афарбоўкай дэталяў пры дапамозе электрычнага пульверызатара. Пры гэтым мужчына скардзіўся калегам, што адчувае слабыя ўдары токам, аднак працягваў карыстацца электраінструментам.

У Следчым камітэце адзначылі, што гэты від работ не ўваходзіў у службовыя абавязкі загінулага.

Чытайце таксама:

У Віцебску кран без кіроўцы скаціўся з горкі і знёс прыпынак

У Асіповічах рабочы зваліўся з трэцяга паверха

На будаўніцтве «Мінск-Свету» рабочы зваліўся з вышыні

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6