Дзмітрый Баскаў і расійскі хакеіст падчас скандальнага ўзнагароджання

Дзмітрый Баскаў і расійскі хакеіст падчас скандальнага ўзнагароджання

Прабачэння хакеістаў Баскаву мала, яму хочацца, каб іх яму прынесла і расійская хакейная федэрацыя, а таксама каб яна пакарала ініцыятараў і ўдзельнікаў дэмаршу. Але тая чамусьці гэтага рабіць не спяшаецца. 

«Гэта ўжо не першы выпадак, калі паводзіны нашых расійскіх партнёраў выклікаюць, мякка кажучы, здзіўленне і ў нашых спартсменаў, і ў нашай хакейнай грамадскасці. Асабліва адсутнасць публічных выбачэнняў і канкрэтных захадаў з боку расейцаў. Усе мы былі сведкамі таго, што адбывалася судзейскае самавольства на Кубку Першага канала. Але тады мы былі ў гасцях і паводзілі сябе годна», — сказаў Баскаў.

А вось расіяне той жа манетай сваім ледзь не адзіным цяпер міжнародным хакейным партнёрам не плацяць.

«Паўтаруся, прайшоў ужо практычна тыдзень, але да гэтага часу беларускія заўзятары так і не пачулі ніякіх зразумелых тлумачэнняў пра тое, якія дысцыплінарныя меры будуць ужытыя да трэнера каманды, які дазволіў сабе паставіць свае эмоцыі вышэй за ўсё і фактычна справакаваць хакеістаў», — наракае абражаны чыноўнік.

І гэта прытым, што дагэтуль бакі панападпісвалі паміж сабой розных сумесных пагадненняў і праектаў, ад якіх, маўляў, ніякага толку:

«Наша федэрацыя цяпер павінна не сядзець, склаўшы рукі, а дамагацца канкрэтнага рашэння… Якія меры будуць прынятыя да трэнера расійскай юніёркі і асобных яе гульцоў? Мы ўсе чакаем адказ».

Чытайце таксама:

Расійскіх хакеістаў, якія кінулі на лёд уручаныя Баскавым прызы, прымусілі прабачацца

Баскаў пракаментаваў скандал на хакейным «Кубку будучыні» ў Мінску

На моладзевым хакейным турніры ў Мінску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
36
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3