Гітанас Наўседа. Фота: AP Photo / Omar Havana

Гітанас Наўседа. Фота: AP Photo / Omar Havana

У суботу ў часе Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбылася дыскусія аб абароне ўсходняга фланга НАТА. Гітанас Наўседа заявіў, што для ўтаймавання імперыялістычных амбіцый Расеі і забеспячэння доўгатэрміновага міру ва ўсім свеце неабходна ізаляваць гэтую краіну ў міжнароднай супольнасці, скараціць яе здольнасць фінансаваць вайну.

«Перш за ўсё, Расея павінна быць ізаляваная ў міжнароднай прасторы. Нельга паціскаць руку забойцу, які знішчае сваіх палітычных апанентаў. Месца Пуціна — у Гаагскім судзе. Па-другое, нам трэба як мага больш інвеставаць у нашу абарону. НАТА павінна быць мацней, чым калі б там ні было. Па-трэцяе, мы павінны абмежаваць эканамічныя магчымасці крамлёўскага рэжыму фінансаваць вайну», — заявіў літоўскі лідар. 

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва з краінай-агрэсарам павінна быць спынена ва ўсіх сферах, ад сферы тэхналогій да культуры.

16 лютага ў часе Мюнхенскай канферэнцыі стала вядома пра яшчэ адно злачынства пуцінскага рэжыму — смерць у калоніі расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. 

Чытайце таксама:

«Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі», то такія жудасныя навіны будуць з'яўляцца пастаянна» — Ціханоўская

«Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы». Святлана Ціханоўская выступіла ў Мюнхене на Круглым стале па Беларусі

Зяленскі запрасіў Трампа з'ездзіць на лінію фронту

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4