Дом, дзе жыла няшчасная сям'я. Фота: vkurier.by

Дом, дзе жыла няшчасная сям'я. Фота: vkurier.by

Генеральны пракурор Андрэй Швед расказаў, што прыняць да вытворчасці крымінальную справу аб забойстве чатырох дзяцей у Оршы было яго рашэннем, піша «Спутнік».

«На мінулым тыдні адбылася трагедыя ў Оршы, маці забіла чатырох уласных непаўналетніх дзяцей ва ўзросце ад аднаго года да дзевяці гадоў, цяпер Генеральнай пракуратурай вядзецца расследаванне гэтага абуральнага факту», — сказаў Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, пракурорам трэба будзе разабрацца ва ўсіх абставінах таго, што адбылося, але ён не мае права выдаваць падрабязнасці справы, пакуль ідзе следства.

«Яшчэ месяц таму было прынята рашэнне аб тым, каб гэтую сям'ю ў СНС (сацыяльна небяспечнае становішча) перавесці. Месяц ляжала рашэнне без выканання. Вядома, у гэтым трэба разбірацца. Чаму толькі месяц таму, а не год, не два», — так адказаў Швед на пытанні дэпутатаў, якія тычацца гэтай гучнай справы.

«Прынялі рашэнне, а чаму не рэалізавалі, чаму гэтая маці не магла накарміць гэтых дзяцей?» — падкрэсліў генпракурор.

І пэўныя службовыя асобы пра гэта ведалі, дадаў Андрэй Швед.

Увечары 14 лютага ў адным са шматкватэрных дамоў Оршы былі выяўленыя целы чатырох дзяцей ва ўзросце ад аднаго года да васьмі гадоў са слядамі задушэння. Маці дзяцей затрымалі па падазрэнні ў забойстве. Яшчэ дваіх дзяцей выратавала тое, што яны ў гэты час былі ў бабулі.

Па факце забойства Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт.139 (забойства двух і больш асоб, здзейсненае ў дачыненні да малалетніх) Крымінальнага кодэкса. Пазней справу да вытворчасці прыняла Генпракуратура.

Чытайце таксама:

Маці чатырох дзяцей, забітых у Оршы, памерла ў бальніцы

«Яе вочы немагчыма забыць» — суседка жанчыны, што задушыла ў Оршы чатырох сваіх дзяцей

Аршанцы падзяліліся падрабязнасцямі пра сям'ю, у якой маці забіла чатырох дзяцей

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5