Уладзімір Зяленскі і Енс Столтэнберг падчас саміту НАТА ў Вільні 12 ліпеня 2023 года. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Уладзімір Зяленскі і Енс Столтэнберг падчас саміту НАТА ў Вільні 12 ліпеня 2023 года. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг выказаў меркаванне, што смерць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага і адступленне Узброеных сіл Украіны (УСУ) з Аўдзееўкі павінны прыцягнуць увагу Паўночнаатлантычнага альянсу і ягоных саюзнікаў да неабходнасці ўзмацніць вайсковую дапамогу Украіне, піша Deutsche Welle.

«Я ўпэўнены, што найлепшы спосаб ушанаваць памяць Навальнага — не даць Пуціну атрымаць перамогу на полі бою, забяспечыць перавагу Украіны», — сказаў Столтэнберг у інтэрв'ю «Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа».

Па словах генеральнага сакратара НАТА, адыход украінскіх войскаў з Аўдзееўкі пасля месяцаў цяжкіх баёў дэманструе, што Украіна мае патрэбу ў яшчэ большых аб'ёмах вайсковай дапамогі, а смерць Навальнага ў калоніі і затрымка экспертызы абставінаў ягонай гібелі павінны прыцягнуць яшчэ больш пільную ўвагу да аўтарытарнага характару крамлёўскага рэжыму.

Саюзнікі ЗША нарошчваюць дапамогу Кіеву

Столтэнберг адзначыў, што пакуль зацвярджэнне новага пакету вайсковай дапамогі ЗША Украіне на суму 61 млрд даляраў затрымліваецца ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса, іншыя краіны, у тым ліку Швецыя, Канада і Японія, нарошчваюць падтрымку Кіеву.

Генеральны сакратар НАТА не адказаў на пытанне, калі менавіта УСУ могуць атрымаць знішчальнікі F-16, паставак якіх Украіна дамагаецца ўжо амаль два гады.

Ён зноў сказаў, што ўсе хаўруснікі Украіны хацелі б, каб F-16 апынуліся ва Украіне як мага хутчэй, але адзначыў, што трэба паклапаціцца таксама аб падрыхтоўцы пілотаў і механікаў. Што тычыцца тэрмінаў магчымых паставак, то пра гэта лепш пытацца ваенных экспертаў, рэзюмаваў Енс Столтэнберг.

Чытайце таксама:

Байдэн назваў Пуціна «звар'яцелым сукіным сынам»

Хрыста Грозеў будзе расследаваць гібель Навальнага

«Дайце мне нарэшце ўбачыць майго сына». Маці Аляксея Навальнага звярнулася да Пуціна

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0