Па паведамленні СМІ, у Генічэскім раёне Херсонскай вобласці ўпаў расійскі самалёт Су-34, піша Украінская праўда.

«Крымскі вецер» паведамляе, што расійскі Су-34 пасля пуску ракеты па ўкраінскіх гарадах знік з экранаў радараў. Гэта нібыта адбылося «на вышыні 2000 м над Генічэскім раёнам».

Да месца падзення самалёта паехалі прынамсі чатыры пажарныя аўтамабілі і машыны хуткай дапамогі.

Чытайце таксама:

Адбыўся пажар у адным з цэхаў металургічнага камбіната ў Ліпецку. Упаў беспілотнік

У раёне Азоўскага мора збілі яшчэ адзін расійскі самалёт А-50

Паветраныя сілы Украіны збілі чарговы расійскі бамбардзіроўшчык

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0