Папа Францішак. Фота: Gregorio Borgia / AP

Папа Францішак. Фота: Gregorio Borgia / AP

Папа Францішак мае лёгкія сімптомы захворвання, падобныя на грып, але без павышанай тэмпературы, піша catholic.by.

Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ нагадала пры гэтым, што Святы Айцец, якому ў снежні споўнілася 87 гадоў, апошнім часам меў праблемы з дыханнем.

Папскія аўдыенцыі былі адменены ўжо ў мінулую суботу.

У снежні Папа Францішак быў вымушаны адмяніць запланаванае падарожжа ў Дубай на канферэнцыю па клімаце, а ў чытанні тэкстаў падчас малітвы Анёл Панскі і агульных аўдыенцый яму тады дапамагалі супрацоўнікі.

З-за праблем з дыханнем у сакавіку 2023 года Папа быў шпіталізаваны ў клініку імя Агасціно Джэмэллі, а ў чэрвені мінулага года ён перанёс паўторную аперацыю на кішачніку, зробленую праз два гады пасля першай.

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл скасаваў сваю сустрэчу з Папам Францішкам

Прэзідэнт Аргенціны сустрэўся з папам Францішкам, якога ён называў імбецылам

Паглядзіце, які падарунак даслаў Папа Францішак беларускім дзецям

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0