Паводле следства, увечары 11 мая 2023 года на аўтадарозе М-5 «Мінск-Гомель» паблізу вёскі Ясень пад Бабруйскам, «кіроўца аўтамабіля DAF, які праязджаў міма спыненай ваеннай транспартнай калоны, зрабіў падрыў неўстаноўленай прылады, самастойна вырабленай з піратэхнічных вырабаў, кінуўшы яго ў бок вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі. А пасля паспрабаваў з'ехаць. Аднак у ходзе пераследу ягоны аўтамабіль быў блакаваны вайскоўцамі, а ён сам — затрыманы».

Сілавікі сцвярджаюць, што ў кабіне аўтамабіля была налепленая «экстрэмісцкая» сімволіка, а ў мабільным тэлефоне — некалькі падпісак на радыкальныя каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, у тым ліку і на план «Перамога».

Зразумела, што набор петардаў ніякай шкоды вайскоўцам не прычыніў. Налепкі таксама пагрозы не ўяўлялі, тым болей, сярод іх быў і лог гурта «Rammstein».

Вядома таксама, што папярэдне мужчыну абвінавачвалі толькі ў хуліганстве, артыкул аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання з'явіўся падчас следства, а на судзе ўсё вывернулася наадварот: застаўся толькі ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні.

Суд прызнаў Андрэя Бурака вінаватым і прызначыў яму пяць гадоў калоніі, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да больш чым 10 чалавек

Работніка БМЗ, якога абяцалі адпусціць, прысудзілі да года калоніі за распальванне варожасці

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10