Скрыншот відэа Warsaw.here

Скрыншот відэа Warsaw.here

«Жанчына, пачуўшы размову грамадзянкі Беларусі, абразіла яе, выкарыстаўшы абразлівыя і нецэнзурныя словы ў дачыненні да яе паходжання, і па той жа прычыне парушала яе цялесную недатыкальнасць, цягаючы за вопратку і валасы, плюючы ў яе бок. Адразу пасля таго, як яна пакінула месца, у аддзяленне паліцыі паступіла паведамленне аб магчымасці здзяйснення правапарушэння», — расказала прадстаўніца паліцыі з раёна Воля.

Яна адзначыла, што супрацоўнікі ўзялі запісы з камер відэаназірання і запіс выпадку ў інтэрнэце.

34-гадовая зламысніца знаходзіцца ў раёне Бэмова. У аўторак яе затрымалі і даставілі ў паліцыю. На яе заведзена крымінальная справа за абразу асобы і замах на цялесную недатыкальнасць паводле нацыянальнай прыналежнасці і з хуліганскіх намераў. За гэта злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы красавіка. 22-гадовая дзяўчына ішла з сяброўкай, калі на яе напала п'яная жанчына, якая ішла з мужчынам. Агрэсар вульгарна загадвала ёй вяртацца ва Украіну, мяркуючы, што жанчына, якая размаўляе па-руску, родам адтуль. Беларуска атрымала траўму галавы.

Чытайце таксама:

У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
9