Фота: Пул 4 Рэгіён

Фота: Пул 4 Рэгіён

На даху Гродзенскага драмтэатра 9 мая ўстанавілі копію Сцяга Перамогі.

Узняў сцяг над будынкам памочнік Лукашэнкі, экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Ён распавёў, што традыцыю ўсталёўваць сцяг над тэатрам увёў дырэктар Ігар Гедзіч.

Караеў распавёў, як савецкім салдатам у 1945 годзе ўдалося прарвацца ў «цэнтр прыняцця рашэнняў» у Берліне і вывесіць сцяг над Рэйхстагам, паведамляе «Пул 4 рэгіён».

Фота: Пул 4 Рэгіён

Фота: Пул 4 Рэгіён

«На сцягу паказаная дывізія, корпус і трэцяя ўдарная армія, у складзе якой ваявалі гэтыя людзі, якім выпала цяжкае выпрабаванне і адначасова гонар штурмаваць Берлін з іншымі злучэннямі і аб'яднаннямі Чырвонай Арміі, Увайсці, як цяпер кажуць, у цэнтр прыняцця рашэнняў, у логава фашысцкага звера, у Рэйхстаг і падняць над галоўнай кропкай Берліна, а такім чынам і ўсяго тагачаснага нацызму, Сцяг Перамогі», — заявіў Караеў.

Рэпліку Сцяга Перамогі стварылі ў Гродзенскім драмтэатры два гады таму. На яе выраб патрацілі сем дзён.

Клас
0
Панылы сорам
14
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4