Міжнародны валютны фонд ухваліў выдзяленне Украіне крэдыту ў 15 мільярдаў даляраў для скарачэння дэфіцыту бюджэту. Адказам Украіны павінна стаць правядзенне балючых эканамічных рэформаў.

Згодна з рашэннем Выканаўчага камітэта МВФ, 18 млрд. Кіеў атрымае ў бліжэйшы час, а астатнія сродкі будуць вылучацца штоквартальнымі траншамі на працягу двух з паловай гадоў у залежнасці ад ацэнак дзейнасці ўкраінскага урада.

Крэдыт больш чым у сем разоў перавышае квоту Украіны, разлічаную на аснове узносаў краіны ў бюджэт МВФ. На такія крэдыты фонд згаджаецца даволі рэдка.

У канцы 2008 года МВФ ужо вылучаў Украіне крэдыт у $16 млрд., але затым замарозіў гэтую праграму праз тое, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у краіне былі прынятыя законы аб павышэнні пенсій і мінімальнага памеру аплаты працы, што супярэчыла ўмовам пагаднення з фондам.

Абраны прэзідэнтам у лютым гэтага года Віктар Януковіч імкнецца да аднаўлення адносінаў з МВФ, а дамоўленасць аб новым крэдыце сведчыць аб поспеху яго палітыкі, а таксама аб тым, што фонд задаволены ўнутрыпалітычнай стабілізацыяй на Украіне.

Разам з тым, умовы арымання крэдыту прадугледжваюць цэлы шэраг балючых эканамічных мер, у тым ліку скарачэнне дэфіцыту бюджэту да 3,5% ВУП у 2011 годзе і да 2,5% — у 2012 (для параўнання — расійскі ўрад спадзяецца зменшыць свой бюджэтны дэфіцыт у 2011 годзе да 4% ВУП).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?