Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС Мінска затрымалі 30-гадовую жыхарку сталіцы, якая падазраецца ў махлярскіх дзеяннях, учыненых у дачыненні як мінімум да пяці грамадзян.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, рэспектабельная жанчына называлася рэдкім імем Яся і паспяхова ўваходзіла ў давер да незнаёмых людзей. Дзеля свайго іміджу дзелавой лэдзі махлярка фіктыўна выйшла замуж за 22-гадовага мінчаніна

нібыта на два тыдні, паабяцаўшы яму за паслугу ўзнагароджанне, аднак абяцанне гэтае не выканала. "Шлюб" доўжыцца ўжо каля года.

Першай прыкладна месяц таму з заявай у міліцыю звярнулася 24-гадовая мінчанка, якая аддала Ясі за садзеянне ў атрыманні вадзіцельскага пасведчання і танную "гарачую" пуцёўку 3.750 долараў, але не дачакалася выканання абавязацельстваў.

Яшчэ аднаму сталічнаму жыхару, таксісту, махлярка прапанавала дапамогу ў афармленні рабочай візы ў Польшчу і ўзяла за паслугі 1,2 мільёна рублёў.

Увайшоўшы ў давер да школьнага выкладчыка, жанчына прапанавала пачаць агульны выгадны бізнес і стаць саўдзельнікам фірмы. Паабяцаўшы надзвычайны прыбытак, яна ўгаварыла мужчыну перадаць ёй больш за 6 мільёнаў рублёў для фарміравання статутнага фонду сумеснага прадпрыемства.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Заводскага РУУС у дачыненні да затрыманай распачата справа па ч. 3 арт. 209 КК (махлярства). Па матэрыялах справы цяпер праходзяць пяцёра пацярпелых, а агульная сума выкрадзенага складае больш за 35 мільёнаў рублёў. Аднак, як мяркуюць міліцыянеры, спіс асоб, пацярпелых ад дзеянняў жанчыны, якая называлася імем Яся, папоўніцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?