Гродзенец паспрачаўся са сваёй дзяўчынай, што пакажа стрыптыз побач са студэнцкім інтэрнатам. Студэнткі сабраліся каля вокнаў і цэлую гадзіну назіралі, як мужчына здымаў шорты, задзіраў кашулю і круціў клубамі.

Калі з’яўляліся мінакі, мужчына хаваўся ў кусты або сядаў у аўтамабіль. Праз гадзіну, нагледзеўшыся на стрыптыз, студэнткі паведамілі вахцёру пра незнаёмца. Вахцёр выклікаў міліцыю.

Як паведамляе газета «Вечерний Гродно», хуліганам быў 40-гадовы мужчына, які прыехаў у інтэрнат да сваёй дзяўчыны. Студэнтка выпіла віна і пайшла з кавалерам у заклад, што ён не зможа выйсці на вуліцу голым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?