У Шчучыне міліцыянты затрымалі п’янага кіроўцу і вельмі здзівіліся, што па аналізе крыві ён быў цвярозы. Перагар і сведчанні «трубкі» казалі пра супрацьлеглае.

Выпадкам зацікавіліся супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Шчучынскага РАУС. Кроў, даследаваную на алкаголь, накіравалі на аналіз ДНК. Высветлілася, што яна належыць медсястры шчучынскай лякарні, піша «Вечерний Гродно».

Міліцыянтам 30-гадовая жанчына распавяла, што выпадкова разбіла колбу з пробай крыві і, спалохаўшыся пакарання, адправіла на аналіз сваю.
Цяпер работнікі пракуратуры высвятляюць верагоднасць змовы медсястры з кіроўцам. На саму медработніцу пачалі крымінальную справу за службовую падробку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?