Тэма Беларусі прагучала ўчора ў Маскве ў часе перамоваў паміж Вэстэрвэле і расейскім міністрам Сяргеем Лаўровым поруч з такімі пытаньнямі, як бязьвізавы рэжым, дактрына НАТО, справа Хадаркоўскага ды іншыя. Абодва міністры ўсклалі «вялікія надзеі на прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева, чыя палітыка на іх думку, значна больш гнуткая, чым у яго папярэдніка, цяперашняга прэм’ер-міністра Ўладзімера Пуціна».

Паводле выданьня Märkische Allgemeine, Лаўроў ня стаў «рабіць сакрэту з таго, што Расея, таксама як і ЭЗ, мае вялікія праблемы зь беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам. Менавіта таму Масква хоча накіраваць афіцыйных назіральнікаў на маючыя адбыцца прэзыдэнцкія выбары. Для Вэстэрвэле тэма выбараў таксама вельмі важная. Таму ён мае намер разам з польскім міністрам Радаславам Сікорскім сустрэцца сёньня ў Менску як зь беларускім кіраўніцтвам, так і з апазыцыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?