У сувязі з адсутнасцю прыбытку на ААТ «Нафтан» з 1 сакавіка па 30 чэрвеня прыпыненыя выплаты работнікам па цэлым шэрагу пазіцый калектыўнага дагавор.

Пра гэта паведамляе сайт Praca-by.info.

У прыватнасці, прыпынены па выплатах на аздараўленне перад адпачынкам і іншыя выплаты.

Намесніца старшыні прафкама Белхімпрафсаюза Наталля Максіменка пацвердзіла факт прыпынення выплат. «Але мы змаглі пакінуць дапамогу пры выхадзе на пенсію. Не чапалі ўсе гэтыя нашы комплексы, трэнажорныя там, каб не паралізаваць іх працу. Усе гэтыя даплаты засталіся», — суцяшае яна.

Па словах Наталлі Максіменка, усе гэтыя выплаты будуць кампенсаваныя работнікам пры наяўнасці прыбытку на прадпрыемстве.

Калектыўная дамова была падпісана на «Нафтане» ўсяго месяц таму, 28 студзеня. Ад яе падпісання афіцыйны Белхімпрафсаюз адсунуў прафсаюз Незалежны, таму дамова выйшла менш спрыяльная для работнікаў, чым прапаноўваў Незалежны прафсаюз. Аднак выканаць нават такую дамову ўласнікам — г.зн. дзяржаве — аказалася не па сілах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?