Адзін з найбуйнейшых банкаў Вялікабрытаніі вырашыў спыніць мабілізацыю капіталу, якую ён вёў ад асобы ўрада Беларусі, пасля вострай крытыкі ў свой адрас з боку праваабаронцаў

Пра гэтае рашэнне паведамляе Бі-Бі-Сі.

Royal Bank of Scotland з’яўляўся часткай сіндыкату,

праз які беларускі ўрад ажыццяўляў пазыкі ў час эканамічнага крызісу ў краіне.

У прыватнасці, банк удзельнічаў у размяшчэнні еўрааблігацый, выпушчаных беларускім урадам.

Актывісты праваабарончых арганізацый (Free Belarus Now і Index on Censorhip) вінавацілі банк у падтрымцы аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. RBS пацвердзіў, што пры прыняцці рашэння была ўзята пад увагу палітычная сітуацыя ў Беларусі.

Гэта наймацнейшы ўдар па рэпутацыі Беларусі з боку еўрапейскага бізнэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?