Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ўкраінскай дыпмісіі, Ціханаў прыехаў 25 жніўня. 26 жніўня ён уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі. Цяпер пасол "уваходзіць у курс спраў", удакладнілі ў прэс-службе.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч указам ад 22 жніўня прызначыў былога віцэ-прэм'ера ўрада Віктара Ціханава паслом у Беларусі. 62-гадовы Ціханаў — член Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвае Януковіч, з 2006 года. На пасадзе пасла ў Беларусі ён змяніў 45-гадовага Рамана Бяссмертнага, які ўзначаліў дыпмісію ў Мінску на падставе ўказа Віктара Юшчанкі 24 лютага 2010 года (за суткі да інаўгурацыі Януковіча). 3 чэрвеня гэтага года Бяссмертны, які не раз рэзка выказваўся адносна палітыкі афіцыйнага Мінска, быў вызвалены ад пасады дзейным кіраўніком украінскай дзяржавы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?