У Мінску чарговы раз можа падаражэць праезд у грамадскім транспарце.

«Каб нашы выдаткі сталі акупляцца, адзін білет цяпер павінен каштаваць як мінімум 1700 рублёў. Як будзе адбывацца падвышэнне цаны яшчэ не ясна.

Альбо цана будзе павышацца паступова, раз у месяц на 5%, або адначасова і рэзка»,
- паведамілі газеце «Камсамольская праўда ў Беларусі» у КП «Мінсктранс».

Прапанова пра падаражэнне праезду ўжо знаходзіцца на разглядзе ў Мінгарвыканкаме. Рашэнне могуць прыняць у самы бліжэйшы час.

Мінгарвыканкам павысіў з 4 жніўня плату за адну паездку ў гарадскім грамадскім транспарце да 900 рублёў, а пры аплаце ў кіроўцы - да 1 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?