На мерапрыемствах у межах святкавання Дня горада 10 верасня ўводзіць забарону на алкаголь не плануецца. «Выязному гандлю ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў продаж спіртных напояў будзе дазволены»,
 — заявіла 30 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Таксама яна расказала пра мерапрыемствы, запланаваныя 10 верасня ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, які будзе адкрыты для наведнікаў. Пасля афіцыйнага адкрыцця ў 14.00 на тэрыторыі парку адбудуцца некалькі тэатралізаваных паказаў, якія створаць настрой свята.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Сяргей Хільман паабяцаў журналістам, што яны змогуць бесперашкодна працаваць на ўсіх масавых мерапрыемствах.

У Дзень горада ў Мінску 10 верасня запланавана каля 60 мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?