Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес хадайнічаў за вызваленне з іранскай турмы двух грамадзян ЗША,
заявіў намеснік міністра замежных справаў паўднёваамерыканскай краіны Тэмір Порас.

Лідэр баліварыянскай рэвалюцыі зрабіў гэта ў адказ на просьбу «вельмі паважаных амерыканскіх інтэлектуалаў з бездакорнай рэпутацыяй», сказаў дыпламат. Паводле яго словаў, Чавес «палічыў магчымым давесці да ведама іранскіх уладаў, што пра лёс двух маладых амерыканцаў непакояцца людзі добрай волі, якія карыстаюцца вялікай павагай, сярод якіх ёсць нават тыя, хто выступае супраць імперыялістычнай палітыкі ЗША».

Шэйн Баўэр і Джош Фэтал былі вызваленыя ўладамі Ірана на гэтым тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?