Фондавыя рынкі Азіі раніцай у пятніцу адкрыліся рэзкім спадам пасля таго, як амерыканскі індэкс Dow Jones за некалькі гадзінаў да гэтага закрыўся, апусціўшыся ніжэй за 11 тыс. пунктаў.

Так, паўднёвакарэйскі індэкс KOSPI знізіўся больш чым на 4%, склаўшы 1725,25 пункта. Як паведамляе The Wall Street Journal, ганконскі Hang Seng знізіўся пры адкрыцці на 1,9%, спыніўшыся на адзнацы 17568,20 пункта, аўстралійскі S&P/ASX 200 упаў на 2,1%, шанхайскі Composite знізіўся на 1,5%.

Японскія фондавыя рынкі закрытыя з прычыны святаў.

Па выніках таргоў у чацвер амерыканскі індэкс Dow Jones упаў на 3,51%.

Зніжэнне індэксаў адбылося пасля заявы ФРС ЗША пра значную рызыку для эканомікі і фінансавай сістэмы.

Федэральная рэзервовая сістэма ЗША (ФРС) па выніках двухдзённага паседжання ў Вашынгтоне абвясціла пра пачатак новай праграмы падтрымкі эканомікі. Рэгулятар заменіць кароткатэрміновыя аблігацыі ў сваім партфелі на суму $400 млрд на доўгатэрміновыя казначэйскія аблігацыі, каб знізіць памер пазычанасці на рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?