Пераразлік пенсій будзе праведзены ў Беларусі з 1 лістапада бягучага года. Аб гэтым, як піша агенцтва БелТА, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна ў ходзе online прыёму грамадзян.

«З 1 лістапада бягучага года будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за трэці квартал 2011 года», — адзначыла міністр.

Сярэдняя зарплата работнікаў за трэці квартал будзе вядома толькі пасля 20 кастрычніка, таму міністарка пакуль не можа паведаміць дакладны памер павышэння пенсій. Варта адзначыць, што заробкі раслі павольна ва ўмовах, калі не павышалася тарыфная стаўка першага разраду, таму на вялікую дабаўку пенсіянерам разлічваць не выпадае.

Цэны на большасць імпартных тавараў за гэты час выраслі ў 2,5–3 разы, а беларускіх — у 2 разы, што моцна ўдарыла па дабрабыце людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?