170 беларускіх і 47 іспанскіх журналістаў падалі заяўкі на акрэдытацыю на матчы другога тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў УЕФА БАТЭ — «Барселона», паведаміў прэс-аташэ барысаўскага клуба Сяргей Дашкевіч.

«Такі наплыў назіраецца ўпершыню»,
 — заявіў ён, зазначыўшы, што дагэтуль найбольшую цікавасць у СМІ выклікаў матч БАТЭ — «Зеніт» у групавым турніры ЛЧ-2008/2009. «Тады прыехала вялікая колькасць расійскіх журналістаў, і было праблемай іх размясціць на стадыёне», — сказаў Дашкевіч.

Зараз прэс-служба праводзіць адбор заявак, бо ложа прэсы на мінскім стадыёне «Дынама» можа змясціць толькі 100 чалавек. Яшчэ 22 месцы будуць абсталяваныя пад ёй на сектары.

Матч БАТЭ — «Барселона» пройдзе 28 верасня (пачатак у 21.45). Раніцай 27 верасня ў прэс-цэнтры стадыёна «Дынама» з журналістамі сустрэнецца галоўны трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка, вечарам — настаўнік каталонцаў Хосеп Гвардзьёла.

Як паведаміў БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара БАТЭ па маркетынгу і працы з грамадскасцю Віктар Хадасевіч, прададзеныя практычна ўсе білеты на дамашнія матчы каманды ў Лізе чэмпіёнаў (з «Барселонай», «Міланам» і «Вікторыяй»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?