Беларуская пенсійная сістэма вельмі шчодрая. Такое меркаванне выказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва на сумеснай online канферэнцыі БЕЛТА і міністэрства.

«Шчодрасць пенсійнай сістэмы заключаецца ў тым, што яна прадастаўляе выплаты вельмі рана і вельмі многім, — растлумачыла намеснік міністра. — Сёння ў ліку атрымальнікаў пенсій 27 працэнтаў насельніцтва краіны».

Што датычыцца памеру беларускай пенсіі на фоне краін СНД у доларавым эквіваленце, то яна знаходзіцца цяпер на чацвёртым месцы (у канцы мінулага года была на другім).

Адказваючы на пытанне рэспандэнта аб атрыманнi ў спадчыну адлічэнняў на пенсійнае страхаванне, начальнік аддзела развіцця пенсійнай сістэмы міністэрства Таццяна Пагонышава адзначыла, што з зарплаты на пенсійнае страхаванне работнік выплачвае толькі 1 працэнт, асноўную нагрузку нясе работадавец. Гэтыя сродкі накіроўваюцца на фінансаванне бягучых пенсійных выплат. Па гэтых прычынах пенсійныя сродкі не могуць пераходзіць у спадчыну, падкрэсліла спецыяліст.

«Прадастаўленне пенсіі — сведчанне сацыяльнай накіраванасці дзяржавы, — сказала Таццяна Пагонышава. — Агульнапрынята, што дзяржава бярэ на сябе абавязацельства па забеспячэнню неабходных (базавых) патрэбнасцей асобам, якія страцілі працаздольнасць. А фарміраванне даходу пажаданага ўзроўню, як правіла, забяспечваецца ў рамках удзелу ў праграмах дадатковага добраахвотнага пенсійнага страхавання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?