У Мінску на перыяд чарговага этапу работ па рэканструкцыі праспекта Дзяржынскага з закрыццём руху транспарту па вул. Шчорса на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да вул. Р.Люксембург з 22.00 23 верасня змяняецца рух грамадскага транспарту.

Рух тралейбусаў маршруту № 12 з боку ДС Карастаянавай арганізуецца да станцыі метро «Інстытут культуры» з праездам на змяняемым участку па пр. Дзяржынскага, вул. Шчорса, Чыгуначнай, Суражскай у абодвух напрамках.

Тралейбусы маршруту№ 23 з боку пл. Ванеева паедуць да ДС Сярова з праездам на змяняемым участку па вул. Маскоўскай, Чкалава, Брылеўскай, Вірскай, Кіжаватава, Асіповіцкай, Асаналіева ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршруту № 49 арганізуецца па пр. Жукава, пр. Дзяржынскага, вул. Шчорса і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Арганізуецца работа аўтобуснага маршруту № 187 «ДС Лермантава — Вакзал» з праездам у прамым напрамку па вул. Лермантава, К.Лібкнехта, 2-га зав. Р.Люксембург, пр. Дзяржынскага, вул. К.Цэткін, Бабруйскай і ў зваротным напрамку — па вул. Бабруйскай, К.Цэткін, пр. Дзяржынскага, 2-га зав. Р.Люксембург, вул. К.Лібкнехта, Хмялеўскага, Р.Люксембург, Лермантава.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, да 30 верасня прадастаўляецца права бясплатнага праезду ў аўтобусах маршруту № 187.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?