Аляксей Пікулік стане акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Пікулік вырас у Мінску, вучыўся ў БДУ на аддзяленні інфармацыі і камунікацыі. Пазней скончыў Цэнтральнаеўрапейскі ўніверсітэт у Будапешце і абараніў доктарскую ў Фларэнцыі. Свае навукова-даследчыя інтарэсы Пікулік фармулюе як «палітэканомія рэформаў, палітэканомія нафты, эканамічнае рэгуляванне». Ён з 2006 года выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і з 2010 года — у Еўрапейскім універсітэце ў Санкт-Пецярбургу.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), зарэгістраваны ў Вільні, займаецца аналізам палітычных і сацыльных працэсаў у краіне. Гэта адзін з вядучых незалежных мазгавых цэнтраў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?