У чацвер на праспекце Пераможцаў аказаўся лось, стаў прычынай ДТЗ і ўцёк. Але ў хуткім часе сам патрапіў у пастку. Паводле словаў відавочцаў, лось амаль адразу трапіў пад колы аўтамабіля. Але на гэтым яго прыгоды не скончыліся.

Хаваючыся з месца ДТЗ, якое адбылося на праспекце Пераможцаў, жывёліна накіравалася ў бок вуліцы Ціміразева. Убачыўшы перашкоду на сваім шляху -- плот гаражнага кааператыва -- лось без усялякіх намаганняў яго пераскочыў і апынуўся ў пастцы. Атрад ратавальнікаў на чале з прыроднай інспекцыяй ўжо падрыхтавалі снатворнае.

Літаральна праз 30 хвілін лось здаўся. Ляснога прыгажуна спачатку звязалі, а потым пагрузілі для транспарціроўкі ў грузавік. Дзіўна, але легкавы аўтамабіль, які стаяў прыпаркаваны ў адкрытым доступе на пляцоўцы перад гаражом, не пацярпеў. Лясны волат, пакуль знаходзіўся ў пастцы, абыходзіў яго бокам.

Лася вырашылі адправіць у заапарк. Да таго ж жывёліне патрэбны доктар. Падчас свайго шпацыру па Мінску ён атрымаў сур'ёзныя траўмы ног.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?