Прэзентацыя Дзяржаўнага ваенна-гістарычнага і прыроднага музея-запаведніка «Кулікова поле» (Тульская вобласць) адбудзецца 23–27 верасня ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Мінску.

Паводле інфармацыі беларускага прадстаўніцтва Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і па гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва), падчас прэзентацыі будзе працаваць выстава «Кулікова поле. Сімвалы. Знакі. Увасабленне» Рамана Салопава, фотамастака музея-запаведніка.

Выстава, на думку Салопава, — гэта «цудоўная магчымасць завочна адкрыць для сябе

святыя для кожнага расіяніна месцы».
Як зазначаецца ў паведамленні Рассупрацоўніцтва, мастак ставіў перад сабой мэту «паказаць, якія вобразы ўзнікалі ў нашых продкаў у адзін з самых драматычных момантаў іх жыцця».

Апрача выставы ў праграму прэзентацыі музея-запаведніка ўваходзіць дэманстрацыя двух дакументальных фільмаў, у прыватнасці, пра падзеі Кулікоўскай бітвы, а таксама пра сучасных даследчыкаў Кулікова поля. Запланаваны шэраг сустрэч з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі музея.

У Рассупрацоўніцтве зазначылі, што ўдзел у прэзентацыі музея бясплатны, але патрабуе папярэдняга запісу па тэлефоне 8 (017) 328-49-58.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?