Магілёўскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу аб забойстве нованароджанага дзіцяці, расказала старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Алу Кузняцову.

Жыхарка вёскі Холстава Быхаўскага раёна правядзе ў месцах пазбаўлення волі пяць гадоў за тое, што забіла ўласную нованароджаную дачку. Нарадзіўшы дзяўчынку дома, жанчына ўтапіла малую ў вядры з вадой, а труп у поліэтыленавым пакеце выкінула на полі. У жанчыны ўжо ёсць двое дзяцей, аднавяскоўцы кажуць пра яе як пра добрую гаспадыню і клапатлівую маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?