21 верасня ў Вільні адбылася чарговая акцыя ў падтрымку «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі», арганізаваная грамадзянскім і палітычным прадстаўніцтвам Беларусі ў Літве (HUВ).

Удзельнікі акцыі сабраліся на чыгуначнай платформе каля цягніка Вільня — Мінск і праводзілі яго апладысментамі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 25 чалавек, у тым ліку актывісты «Еўрапейскай Беларусі» і ТБК. Сваімі апладысментамі прысутныя прадэманстравалі салідарнасць з тымі, хто не баіцца выходзіць у серады на вуліцы Беларусі, паведамляе «Беларускі партызан».

Арганізатары адзначылі, што практычна ва ўсіх вокнах вагонаў людзі не засталіся абыякавымі да мерапрыемства і прывіталі ўдзельнікаў акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?