Сёння вызначыцца фіналіст, які будзе прадстаўляць краіну на «Дзіцячым Еўрабачанні», што сёлета пройдзе ў Арменіі. У адрозненні ад «дарослага» «Еўрабачання», на дзіцячым беларусы паставілі рэкорд паспяховасці:

двойчы бралі «золата» (Ксенія Сітнік у 2005-м і Аляксей Жыгалковіч у 2007-м) і адзін раз срэбра (Андрэй Кунец у 2006-м).

Таксама

адбор на «Еўрабачанне» выявіў талент Юры Дземідовіча.
Хоць ён з сваім псіхадэлічным «Чароўным трусікам» і не ўзяў першага месца, але займеў вялізную папулярнасць у інтэрнэце. Цяпер
яго канцэртны ганарар — $500.

Ва ўсім астатнім свеце «Еўрабачанне», тым больш дзіцячае, — такі сабе конкурс еўрапейскай мастацкай самадзейнасці. І толькі ў Беларусі

поспех на гэтым спеўным конкурсе падаецца прапагандай як сведчанне слушнасці абранага краінай шляху.
Конкурс паказваюць у прайм-тайм, пра пераможцаў бясконца пішуць дзяржсмі, з імі піярацца найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі.

У гэтым ёсць і плюсы:

Сітнік і Кунец атрымалі па двухпакаёўцы ў цэнтры Мінска.
Хто з юных талентаў сёлета мае шанец палепшыць жыллёвыя ўмовы?

Сёння ў жывым эфіры Першага канала гледачы змогуць убачыць фінал конкурснага адбору для «Еўрабачання» і даведацца, хто сёлета паедзе прадстаўляць краіну ў Арменіі.

Даша Атрошанка.

Даша Атрошанка.

Саша Драздова.

Саша Драздова.

Ягор Жашко.

Ягор Жашко.

Ліда Заблоцкая.

Ліда Заблоцкая.

Аня Зайцава.

Аня Зайцава.

Валера Зібараў і Яна Фёдарава.

Валера Зібараў і Яна Фёдарава.

Лёша Кузьмін.

Лёша Кузьмін.

Маша Новік.

Маша Новік.

Вераніка Сакалоўская.

Вераніка Сакалоўская.

Дзіяна Цэхановіч.

Дзіяна Цэхановіч.

Спіс фіналістаў рэспубліканскага конкурсу выглядае так:

Даша Атрошанка

Нарадзілася ў Маладзечне ў 2000 годзе. Удзельнічала ў конкурсе «Маладзічок». Выступіла на фестывалі ў Анапе. На конкурсе праспявае песню «А-а!!!»

Саша Драздова

Нарадзілася ў 1999 годзе ў Мінску. Удзельнічала ў конкурсах «Залатыя галасы», «Новыя імёны», ProffiArt, «Маладзiчок», «Славянская мазаіка», «Прывітанне, свет!». У фінале выступіць з «Песняй Чырвонага Капялюшыка».

Ягор Жашко

Нарадзіўся ў Мінску ў 1999 годзе. Удзельнічаў у міжнародным дзіцячым конкурсе «Трыксі» ў Балгарыі, а таксама ў конкурсе «Ноч у музеі». За перамогу ў фінале будзе змагацца з песняй «Сонечная выспа».

Ліда Заблоцкая

Нарадзілася ў 1998 годзе ў Магілёве. Удзельнічала ў конкурсах «Зямля пад белымі крыламі», «Маладзічок», «Залатая пчолка». Заўтра можна будзе пачуць песню «Анёлы дабра» ў яе выканні.

Аня Зайцава

Нарадзілася ў Мінску ў 2000 годзе. Выступіла на фестывалі «Віцебск» («Славянскі базар»), а таксама на «Дзіцячай Новай хвалі». Для фіналу падрыхтавала песню «Маім сябрам».

Валера Зібараў і Яна Фёдарава

Дуэт з Віцебска, абодва ўдзельнікі нарадзіліся ў 1999 годзе. Заўтра разам заспяваюць «Песню для дваіх». Валера ўдзельнічаў у фестывалях «Залатая пчолка», «Зямля пад белымі крыламі» і «Пярліна Караліна». Яна ўдзельнічала ў разнастайных гарадскіх ды абласных мерапрыемствах.

Лёша Кузьмін

Мінчанін, нарадзіўся ў 1998 годзе. Выступаў на конкурсах «Гукі школаў», «Чароўная парачка», «Граюць, танчаць і спяваюць нашыя ўнукі», «Я спяваю». У фінале выканае песню «Будзь сабой».

Маша Новік

Маша нарадзілася ў Мінску ў 2001 годзе. Удзельнічала ў конкурсах «Арфей у Італіі -2008», «Акно ў Еўропу — 2007», конкурсе Віцебск-2009», а таксама «Зямля пад белымі крыламі». У фінале праспявае «Сонечную песеньку».

Вераніка Сакалоўская

Мінчанка Вераніка, 1999 года нараджэння, удзельніца «Вясёлкі над Віцебскам» і «Як запальваюцца зоркі» выступіць у фінале конкурсу з песняй «Карнавал».

Дзіяна Цэхановіч

Таксама мінчанка, нарадзілася ў 2000 годзе. Яшчэ адна ўдзельніца дзіцячай версіі «Новай хвалі», а таксама конкурсаў «Народны артыст» і «Гукі школаў». Выканае песню «Я малюю».

Пачатак трансляцыі — у 21.45.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?