Амерыканскія сенатары абвінавацілі найбуйнейшы ў свеце пашукавік Google у падтасоўках вынікаў пошукавых запытаў.
На думку чальцоў сенацкага камітэта па пытаннях судовай сістэмы, кампанія маніпулюе сваім лідарскім становішчам на рынку.

Адначасова расследаванне ў дачыненні да карпарацыі вядзе Федэральная гандлёвая камісія ЗША. Акрамя таго, дзейнасць Google правярае Еўракамісія. Старшыня рады дырэктараў Google Эрык Шміт на слуханнях кангрэса ў Вашынгтоне заявіў, што пашукавік нічога не падтасоўвае, паведамляе Бі-бі-сі.

«Google не робіць нічога, каб заблакаваць доступ да сваіх канкурэнтаў або да іншых крыніц інфармацыі», — адзначыў ён. Паводле яго словаў, кампанія як найбуйнейшы ў свеце пашукавік «ўсведамляе адказнасць» свайго становішча на рынку. Э. Шміт таксама спаслаўся на досвед кампаніі Microsoft, якая неаднаразова рабілася аб’ектам антыманапольных расследаванняў. «Мы добра засвоілі ўрокі папярэднікаў», — падкрэсліў прадстаўнік Google.

Лідарскае становішча Google сярод пашукавікоў выклікае ўсё большыя асцярогі, бо кампанія паступова асвойвае ўсё новыя сферы інтарэсаў у інтэрнэце. У прыватнасці, нядаўна кампанія запусціла ўласную сацыяльную сетку і сайт, які параўноўвае розныя тавары — аналаг расійскага «Яндэкс. Маркета».

Сенатар ад штата Юта Майкл Лі лічыць, што манаполія Google дае ёй «ненатуральную перавагу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?