У кітайскім горадзе Луфэн, правінцыя Гуандун, прайшлі масавыя пратэсты супраць палітыкі ўладаў па продажы земляў.
Як паведаміў у пятніцу, 23 верасня, Reuters са спасылкай на газету South China Morning Post, тысячы людзей напалі на некалькі ўрадавых будынкаў, у тым ліку штаб-кватэру мясцовага аддзялення кітайскай Кампартыі і паліцэйскі ўчастак.

Частка пратэстоўцаў была ўзброеная цаглінамі і палкамі. Падчас беспарадкаў дзясяткі людзей атрымалі траўмы.

Пагромшчыкі пратэставалі супраць канфіскацыі зямельных участкаў і продажу іх кампаніі-забудоўшчыку Country Garden (кошт угоды склаў 156,6 млн даляраў).

Чыноўнікі з адміністрацыі Луфэна пацвердзілі факт беспарадкаў, што пачаліся яшчэ ў сераду, 21 верасня. Паводле дадзеных уладаў, у іх узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. У адміністрацыі паведамілі таксама, што пагромшчыкі перавярнулі шэсць паліцэйскіх машын і паранілі больш за дзесяць паліцыянтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?