Беларусь 22 верасня выканала свае абавязацельствы ў памеры 151,83 млн. расійскіх рублёў па выплаце даходу па трэцім купоне перад трымальнікамі суверэнных двухгадовых аблігацый на 7 млрд. расійскіх рублёў, размешчаных у РФ 23 снежня 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства фінансаў Беларусі.

Як паведамлялася раней, 21 снежня 2010 года была сфарміравана кніга заявак прапаноў ад інвестараў аб набыцці двухгадовых аблігацый Беларусі намінальным коштам 7 млрд. расійскіх рублёў. Агульны попыт на аблігацыі склаў 8,15 млрд. расійскіх рублёў. Попыт, дастатковы для размяшчэння гэтага выпуску аблігацый у поўным аб’ёме, быў сфарміраваны на ўзроўні стаўкі купоннага даходу 8,70% гадавых.

23 снежня 2010 года адбылося размяшчэнне аблігацый на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?