ДТЗ адбылося сёння ў 8.45 непадалёк ад гандлёвага цэнтра «Мацярык». Кіроўца «Шэўрале» рухаўся па вуліцы Лабанка з боку вуліцы Адзінцова. На скрыжаванні вуліц Бурдзейнага і Лабанка ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, а затым, праз бардзюрны камень, на ходнікі (тратуар), дзе збіў пешахода. Паводле сведчання відавочцаў,

ад магутнага ўдару пешаход пераляцеў праз дах аўтамабіля.
Пацярпелага даставілі ў лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені і пераломам галёнкі.

Вадзіцель «Шэўрале» пасля ДТЗ праехаў яшчэ некалькі метраў і спыніўся. Па папярэдніх дадзеных, алкаголю ў яго крыві не выяўлена

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?