Пісьменнікі Вялікабрытаніі і Амерыкі абралі найвялікшых аўтараў і творы сусветнай мастацкай літаратуры за апошнія 200 гадоў. Самым выбітным творам XIX стагоддзя аказалася «Ганна Карэніна», XX стагоддзя — «Лаліта».

Для складання рэйтынгу 125 найлепшым аўтарам сучаснасці было прапанавана абраць свае любімыя кнігі і стварыць спісы з 10 найлепшых твораў мастацкай літаратуры — раманаў, зборнікаў апавяданняў, драматургічных і паэтычных твораў.

Кожнай кнізе прысвойвалася пэўная колькасць балаў: 10 — за першы нумар, адзін — за апошні.

У выніку пісьменнікі прапанавалі калекцыю з 544 кніг. У дзясятку найвялікшых твораў ХХ стагоддзя, апроч пераможцы — «Лаліты» — ўвайшлі: раман «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, «У пошуках згубленага часу» Марсэля Пруста, «Уліс» і «Дублінцы» Джэймса Джойса, «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса, «Шум і лютасць» Уільяма Фолкнера, «На маяк» Вірджыніі Вульф, збор апавяданняў Фланэры А’Конар. Замыкае топ-10 раман «Бледнае полымя» Уладзіміра Набокава.

Лепшымі творамі ХIХ стагоддзя названы: «Ганна Карэніна» Льва Талстога, «Мадам Бавары» Гюстава Флабера, «Вайна і мір» Льва Талстога, «Прыгоды Гекльберы Фіна» Марка Твэна, апавяданні Антона Чэхава.

У рэйтынг найвялікшых пісьменнікаў усіх часоў складальнікі ўключылі Льва Талстога, Уільяма Шэкспіра, Джэймса Джойса, Уладзіміра Набокава, Фёдара Дастаеўскага, Уільяма Фолкнера, Чарльза Дзікенса, Антона Чэхава, Гюстава Флабера і Джэйн Остын.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?