Шаноўныя беларусы,

Каардынацыйны Цэнтр у Рызе для беларускай грамадзянскай супольнасцi звяртае вашую ўвагу на адну з найважнейшых падзеяў гэтага году ў Латвii.

Незалежная дзяржава, матчына мова, нацыянальная адметнасць, культура i традыцыi застаюцца асноўнымi каштоўнасцямi для кожнага народа.

Дваццаць гадoў мiнула ад часу аднаўлення незалeжнасцi Беларусi, калі беларусы пачалi адраджэнне роднай мовы, нацыянальнай культуры i традыцый.

На вялiкi жаль, наша родная беларуская мова паўсюдна дыскрымінуецца i нiшчыцца ў вынiку доўгатэрмiновай абмежавальнай палiтыкi,
якую ў Беларусi праводзiць аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкi пасля рэферэндуму 1995 году, калi рускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай.
Урад Беларусi скарацiў або адмянiў усе курсы, якія выкладаюцца па-беларуску ў вышэйшых навучальных установах,
выданне навуковых кнiжак, класiчнай прозы i паэзii, дзiцячай лiтаратуры. Выяўлены шматлiкiя выпадкi затрыманняў мiлiцыяй i адмовы надання працы людзям толькi таму, што яны ў штодзённым жыццi размаўляюць па-беларуску.
Дзяржаўная адмiнiстрацыя пад кiраўнiцтвам Аляксандра Лукашэнкi загадала замянiць беларускую мову навучання на рускую ў большасцi сярэднiх школ i дзiцячых садкоў.
У гэты час беларускамоўныя сем'i збіраюцца ў прыватных дамах i кватэрах, каб выкладаць свам дзецям родную мову i сапрадную гісторыю нашай краiны пад рызыкай нападу сiлаў бяспекi кiруючага рэжыму ў Беларусi.
Вашыя дамы знаходзяцца тут, у Латвii, i вы з'яўляецеся iстотнай часткай латвiйскага грамадства.

Мы звяртаемся да вас, каб абаранiць легiтымныя канстытуцыйныя правы i каштоўнасцi вашых латышскiх суайчыннiкаў.

Мы заклiкаем вас 18 лютага наведаць выбарчыя ўчасткi i прагаласаваць супраць змен у Канстытуцыю Латвii i супраць надання рускай мове афiцыйнага статусу другой дзяржаўнай мовы ў Латвii.

Ад iмя Каардынацыйнага Цэнтру для беларускай грамадзянскай супольнасцi

Раман Кавальчук, выканаўчы дырэктар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0