Алімпійскі чэмпіён 2008 года па цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў 25 лютага выйграў Кубак Беларусі ў вагавай катэгорыі звыш 105 кг.
Гэта быў першы выхад Арамнава на памост пасля чэмпіянату Еўропы 2010 года.
Спартовец падняў у рыўку 180 кг, у штуршку — 220 кг
і стаў пераможцам па суме двухбор'я (400 кг).
На Алімпіядзе ў Пекіне беларускі цяжкаатлет выйграў "золата" з вынікам 436 кг па суме двухбор'я,
выступаючы ў вазе да 105 кг.
Пазней яго неаднаразова затрымлівалі за кіраванне аўтом у нецвярозым стане.
У 2009 годзе на яго была заведзеная крымінальная справа, спортовец быў аштрафаваны на 150 базавых велічынь (5 млн 250 тыс. рублёў, ці 1.888 даляраў па курсе на той час). У Арамнава не раз узнікалі канфлікты з галоўным трэнерам зборнай Аляксандрам Ганчаровым.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?