45-гадовы Марэк Альшэўскі вырашыў звярнуцца да стаматолага, у прафесіяналізме якога ён быў упэўнены, бо ўсяго некалькі дзён таму "зубная фея" была яго каханай. Аднак няўдалы раман скончыўся для пацыента злым жартам. Жанчына, раззлаваная тым, што яе каханак сышоў да іншай, увяла свайму "былому" ладную дозу абязбольвальнага, замкнула дзверы ў кабінет і выдаліла яму ўсе зубы.

«Я спрабавала дзейнічаць прафесійна, без эмоцый», — намагалася апраўдацца пакрыўджаная палячка.
Зрэшты, зрабіць гэта ёй не ўдалося. «Я зразумеў, што нешта пайшло не так, таму што калі прачнуўся, то не адчуў зубоў, а сківіца была перавязаная, — сказаў Альшэўскі. — У мяне не было прычынаў не давяраць доктару».

У дачыненні да доктаркі распачатая справа аб медычнай памылцы. Ёй пагражае 3 гады турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?