Праграма Gaude Polonia прызначаная для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2013 года. Набор удзельнікаў праводзіцца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінныя валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2011 года.

Падрабязную інфармацыю пра Праграму і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы цэнтра і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48 22 210 01 21, e-mail: [email protected]), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6; тэл. (8017) 200-63-78, (8017) 2009581).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0