На Мінскім станкабудаўнічым заводзе (МЗОР), што на вуліцы Кастрычніцкай, вечарам 11 чэрвеня адбыўся пажар.

Паводле інфармацыі сталічнага ўпраўлення МНС, у 19.58 на нумар 101 ад начальніка дзяжурнай змены аховы прадпрыемства паступіла паведамленне аб пажары ў корпусе № 1 па вул. Кастрычніцкай, 16. «Пасля прыбыцця да месца выкліку ў 20.04 аддзяленняў ПАСЧ-19 па знешніх прыкметах нічога не назіралася», — адзначаецца ў паведамленні.

У ходзе разведкі было ўстаноўлена, што адбылося загаранне драўляных будаўнічых канструкцый даху, пакрытага ліставой бляхай, на плошчы 150 кв. м у цэху вырабу ўпакоўкі для станкоў, прыбудаванай да вытворчага корпуса № 1.

Пажар ліквідаваны ў 20.29. Тэхналагічны працэс не спыняўся. Эвакуацыя не праводзілася. Пацярпелых няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Завод быў заснаваны ў 1908 годзе і называўся «Гігант». Будынку, дзе адбыўся пажар, у наступны годзе споўніцца 90 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?