Сёння на Еўра-2012 пачынаюцца матчы 2-га тура. Згуляюць каманды групы, А: Грэцыя — Чэхія (19:00) і Польшча — Расія (21:45).

Матч Польшча — Расія можа быць азмрочаны палітычнай падаплёкай. Расійскія фанаты меліся прайсціся маршам па Варшаве, адзначыўшы сваё нацыянальнае свята — Дзень Расіі, а палякі нібыта нагадаюць, хто гаспадар на Вісле.

Разам з аўтарытэтнейшая Gazeta Wyborcza папярэджвае, што гэта не будзе Варшаўская бітва — 2, а ўсяго толькі матч.

Будзем спадзявацца, што і гульцы, і заўзятары сканцэнтруюцца на футболе.

Матч пачнецца ў 21:45.

А 19-й гуляюць Чэхія — Грэцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0