Віцебскі актывістПра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Алена Каваленка.Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, які знаходзіцца ў магілёўскай калоніі № 19, не разлічвае на тое, што да яго будзе прыменена амністыя.
Паводле яе слоў, 14 чэрвеня яна наведала Сяргея ў калоніі. «Сустрэча доўжылася дзве гадзіны ў прысутнасці супрацоўніцы калоніі. Сяргей сказаў, што на амністыю ён не разлічвае. Да таго ж усяго за тыдзень знаходжання ў атрадзе яму ўжо паспелі „прыляпіць“ адно парушэнне рэжыму адбывання пакарання. Нібыта ён у неналежны час ляжаў на ложку. Аднак аб тым, што ёсць „належны“ і „неналежны“ час, Сяргей нават не ведаў», — сказала жонка асуджанага.
Як адзначыла Алена, Сяргей адчувае на сябе пільную ўвагу з боку кіраўніцтва калоніі.
«Напрыклад, як толькі яго перавялі ў атрад, начальнік атрада сказаў яму, каб ён не размаўляў з іншымі зняволенымі на палітычныя тэмы і не займаўся агітацыяй. Акрамя таго, у яго ўважліва правяраюць тумбачку на прадмет лішніх рэчаў», — паведаміла Каваленка.
«Сяргея
Яна адзначыла, што яе муж адчувае востры недахоп кальцыю,«нават рыбу, калі яе даюць у калоніі, ён есць з касцямі». Каваленка таксама паведаміў жонцы, што ў адзенні цяпер важыць 69 кілаграмаў.
***
Сяргей Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года паводле абвінавачання ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе пра пакаранне, якое было вынесена апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне
18 мая Віцебскі абласны суд адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на прысуд. У магілёўскую калонію апазіцыянер быў этапаваны 19 мая.





