Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій з гэтага дня становіцца архіепіскапам.

У новы сан епіскапа ўзвёў патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл з фармулёўкай «з гледзішча дбайнага архіпастырскага служэння і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння». Служба прайшла ва Успенскім саборы Тройца-Сергіевай лаўры (Маскоўская вобласць). Патрыярху дапамагала вялікая колькасць епіскапаў, сярод якіх быў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Архіепіскап Арцемій нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. У савецкі час пасля службы ў арміі быў паслушнікам Пскова-Пячэрскага манастыра, вучыўся ў Ленінградскай духоўнай семінарыі, а таксама ў Ленінградскай духоўнай акадэміі. З 1982 года служыў у Беларусі ў Свята-Аляксандра-Неўскай царкве Мінска. Стаў епіскапам на гродзенскай кафедры ў 1996 годзе. Курыруе моладзевы рух БПЦ, выкладае ў Інстытуце тэалогіі БДУ (Мінск), з’яўляецца дацэнтам гэтай ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?