21 жніўня Алена Каваленка накіравала заявы адразу на два адрасы: начальніку калоніі № 19 і ў магілёўскую пракуратуру. Алена патрабуе разабрацца з законнасцю дзеянняў турэмшчыкаў у дачыненні да яе мужа.

«Напісала начальніку калоніі і ў Магілёўскую пракуратуру. За што яго зноў пакаралі карцарам, ці былі гэтыя дзеянні законнымі і чаму ад мяне хаваюць інфармацыю пра стан здароўя мужа, які пасля карцару трапіў у медыцынскую частку? Мне вядома, што яго трымалі ў адзіночцы. Што там за ўмовы, калі людзі пасля карцару трапляюць да лекараў?»

Сяргей Каваленка быў пакараны карцарам адразу пасля заканчэння доўгатэрміновага спаткання з жонкай і дзецьмі ў канцы ліпеня. Спачатку вязню далі 9 сутак карцару, потым дадалі яшчэ 7. Пра прычыны пакарання Алена Каваленка не ведае, але мяркуе, што мужу маглі адпомсціць за той розгалас, які атрымала іх сустрэча ў калоніі.

***

    Сяргей Каваленка асуджаны на два гады і месяц зняволення за парушэнне парадку адбывання хатняй хіміі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску. Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 19 Магілёва. Раней паведамлялася, што ён напісаў просьбу аб вызваленні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?