Старшыня ЦВК правяла ў Мінскупрэс-канферэнцыю , на якой распавяла пра вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў.
Ярмошына агучыла абагульненыя лічбы па краіне. Ужо вядома, што былі зарэгістраваныя 363 чалавекі, 9 чалавек зняліся з выбарчай гонкі (раней паведамлялася пра 7), 122 атрымалі адмову ў рэгістрацыі (раней казалі пра
Лідзія Ярмошына нагадала, што на выбарах у палату прадстаўнікоў 2008 года было 16 безальтэрнатыўных акругаў. Цяпер — 4: па 1 — у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, 2 — у Мінскай. Старшыня ЦВК не выключае, што да пачатку датэрміновага галасавання колькасць такіх акругаў можа яшчэ змяніцца.
ЦВК атрымаў 20 скаргаў ад прэтэндэнтаў, якіх не зарэгістраваліся кандыдатамі ў дэпутаты. Іх пачнуць разглядаць у аўторак.





