Незвычайныя збудаванні з'явіліся на адным з астравоў Лепельскага возера -- там арганізавалі пераходы для мурашак.

Пераходы з'явіліся на экалагічнай сцежцы, размешчанай побач з пансіянатам, дзе круглы год адпачываюць турысты з Беларусі і Расіі. У месцах міграцыі мурашыных калоній ўсталявалі тры драўляныя масткі, свабоднай прасторы пад якімі цалкам дастаткова для перамяшчэння мурашак.

Праўда, і мурашкі, і людзі пакуль аддаюць перавагу паходам па-старому.
Так, турысты працягваюць таптаць сцежку, абыходзячы драўляны насціл незразумелага ім прызначэння (бо побач няма ні канавы, ні балота), тады як мурашкі арганізавалі сабе пераход проста перад мастком.

Распрацоўшчыкі сцежкі не сумуюць: увесну, калі мурашкі мігруюць калоніямі, такія збудаванні цалкам апраўдваюць затрачаныя на іх устаноўку намаганні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?